Грамадства

Пра самыя цікавыя сюжэты твораў у час Дня беларускага пісьменства расказаў Жук

Дзмітрый Жук 5 верасня, Касцюковічы . Якія сюжэты ў сучаснай літаратуры самыя цікавыя, журналістам расказаў міністр інфармацыі Дзмітрый Жук у час XXXIII Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах,

Як адзначыў міністр, прыгажосць беларускай мовы відавочная, а свята можна апісаць некалькімі словамі. «Гэта духоўна, асэнсавана, святочна і з настроем. Наша свята — гэта ўсмешкі на тварах гасцей і ўдзельнікаў, — сказаў ён. — Дзень беларускага пісьменства — адна з тых традыцый, якая была закладзена Прэзідэнтам. І гэта 33-і Дзень пісьменства, які падарожнічае па нашых раённых цэнтрах».

Традыцыя правядзення такіх свят укаранілася. «Яна аб’ядноўвае не толькі пакаленні, а ўсю краіну праз нашы беларускія словы, праз нашу духоўнасць і традыцыі», — падкрэсліў ён.

А яшчэ Дзмітрый Жук падзяліўся самымі цікавымі сюжэтамі твораў. «Пісаць заўсёды трэба пра чалавека, пра яго лёс, пра яго выбар і пра тое, як ён адчувае сябе, якія мэты ставіць перад сабой і як іх дасягае. Гэта самыя цікавыя гісторыі, — гаворыць ён. — Цяпер у Беларусі шмат маладых аўтараў. Хтосьці піша на рускай, хтосьці — на беларускай. І гэта вельмі здорава. Яны вельмі цікавыя маладыя людзі, са сваім пунктам гледжання, са сваім разуменнем свету. Усе яны таленавітыя, таму розныя і цікавыя».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»