Грамадства

Змяненні закона аб перапісе насельніцтва разгледзелі на экспертным савеце пры Савеце Рэспублікі

2 чэрвеня, Мінск . Праект закона «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб перапісе насельніцтва» разгледжаны на пасяджэнні экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі,

Праект закона прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў. «Так, зніжаецца ўзрост рэспандэнтаў. Плануецца, што з 15 гадоў можна будзе самастойна прымаць удзел у перапісе насельніцтва. Пашыраецца магчымасць выкарыстання інфармацыйных крыніц. Замацоўваецца магчымасць запаўняць электронную форму праз інтэрнэт з тым, каб атрымліваць даныя хутка, аператыўна і менш адцягваць адзін аднаго ад спраў. Асобна мы спыніліся на тым, каб правесці шырокае інфармаванне насельніцтва аб праводзімай кампаніі. Махляры могуць скарыстацца перапісам, каб учыніць незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзян, увёўшы іх у зман. Таму мы абмеркавалі тыя аспекты, якія дадуць магчымасць людзей інфармаваць аб усіх абставінах гэтай важнай дзяржаўнай падзеі», — расказаў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Раман Бродаў. 
Прадугледжаны і шэраг іншых змяненняў, якія накіраваны на павышэнне эфектыўнасці збору першасных статыстычных даных, якасці статыстыкі. Раман Бродаў таксама адзначыў тое, што перапіс насельніцтва адыгрывае вялікую ролю ў жыцці краіны, паколькі гэта адзіная крыніца атрымання першасных, дакладных, надзейных даных аб грамадстве, аб яго характарыстыках. «Мы атрымліваем своеасаблівы партрэт грамадства. На аснове даных, атрыманых у выніку перапісу, дзяржава можа ацаніць рэзультатыўнасць прынятых на працягу многіх гадоў мер у сферы аховы здароўя, будаўніцтва інфраструктуры, жылля і іншых сфер. Для таго каб разумець, ці былі прынятыя меры рэзультатыўнымі, праводзіцца перапіс. Калі меры аказаліся нерэзультатыўнымі, то дзяржава скарэкціруе сваю палітыку», — падкрэсліў старшыня Пастаянный камісіі. Другім важным аспектам перапісу насельніцтва з’яўляецца магчымасць дзяржаве спланаваць свае далейшыя крокі ў сярэдне- і доўгатэрміновай перспектыве. Ён расказаў аб тым, чаму перапіс дае магчымасць атрымаць аб’ектыўную карціну аб грамадстве. «А чаму ўсю інфармацыю не паглядзець у афіцыйных інфармацыйных сістэмах? Рэальнае жыццё не заўсёды супадае з тым, што ёсць у базах даных. Напрыклад, людзі ў нас не абавязаны пражываць па месцы рэгістрацыі. Перапіс дае магчымасць зразумець, дзе канцэнтруецца насельніцтва, якія патрэбы ў яго ў кожнай канкрэтнай лакацыі, і атрымаць шэраг іншых характарыстык, такіх як адукацыя, месца працы, нацыянальнасць і гэтак далей», — падкрэсліў Раман Бродаў.
Фота Хрысціны Аксёнавай

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»