Законапраект па пытаннях мытнага рэгулявання ўнесены ў Палату прадстаўнікоў
Фота з архіва 27 кастрычніка, Мінск . У Палату прадстаўнікоў урадам унесены праект закона «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь», .
Праект падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі арт.2 закона №13-З ад 28 чэрвеня 2024 года «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавіка 2017 года», а таксама для ўдасканалення палажэнняў закона «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь» з улікам практыкі яго прымянення.
Пратаколам карэкціруецца Дагавор аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюза ад 11 красавіка 2017 года ў частцы электроннага гандлю таварамі.
Як растлумачылі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў, гэтыя змяненні прадугледжваюць выдзяленне тавараў, набытых у рамках знешняга электроннага гандлю, у асобную катэгорыю і ўстанаўленне спецыяльнага мытнага рэгулявання адносна гэтых тавараў, у тым ліку прымяненне мытных пошлін і падаткаў, мер нетарыфнага і тэхнічнага рэгулявання, увядзенне дэкларацыі на тавары электроннага гандлю як новага віду мытнай дэакларацыі.
Прыняцце законапраекта забяспечыць прымяненне палажэнняў названага пратакола ў Рэспубліцы Беларусь.
Галаўной камісіяй па праекце закона вызначана Пастаянная камісія Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.





