У свеце

Захарава: меры ў адказ Масквы на закрыццё генконсульства РФ у Румыніі не прымусяць сябе чакаць

Марыя Захарава. Фота МЗС РФ 29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Меры ў адказ Масквы на закрыццё генконсульства РФ у Румыніі і аб’яўленне персонай нон грата генконсула Андрэя Касіліна не прымусяць сябе чакаць. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае ТАСС.

Захарава адзначыла, што шуміха вакол беспілотніка, які ўпаў у Румыніі, патрэбна заходнікам для таго, каб адвесці ўвагу ад забойства дзяцей у Старабельску.

Вярхоўным саветам абароны Румыніі з-за інцыдэнту з падзеннем БПЛА на жылы дом было прынята рашэнне закрыць генконсульства РФ у Канстанцы, генеральны консул быў аб’яўлены персонай нон грата. МЗС Румыніі выклікала пасла РФ Уладзіміра Ліпаева, каб праінфармаваць аб мерах, якія будуць прыняты на дыпламатычным узроўні пасля інцыдэнту з беспілотнікам.

БПЛА ўпаў у ноч 29 мая на дах шматкватэрнага жылога дома ў Галацы, выклікаўшы пажар. Перад гэтым насельніцтву быў перададзены сігнал трывогі на мабільныя тэлефоны. Паводле інфармацыі румынскіх СМІ, у выніку пажару лёгкія апёкі атрымалі два чалавекі. Бухарэст усклаў адказнасць за інцыдэнт з БПЛА на Расію. Румынія праінфармавала аб здарэнні саюзнікаў і генеральнага сакратара НАТА, а таксама запатрабавала прыняць меры па паскарэнні перадачы ёй абсталявання па барацьбе з беспілотнікамі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»