З-за землетрасення ў Японіі пацярпелі амаль 40 чалавек
Фота Getty Images 23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Японіі з-за землетрасення магнітудай 5,9 у зоне Вялікага Токіа пацярпелі амаль 40 чалавек, піша ТАСС.
Падземны штуршок адбыўся ў ноч на 23 жніўня. Як паведаміла пажарная служба, якая выконвае ў краіне функцыі хуткай дапамогі, у асноўным людзі атрымалі траўмы ў сябе дома, двое шпіталізаваны ў цяжкім стане.
У адным з раёнаў Токіа лопнулі водаправодныя трубы, вада затапіла праезную частку. У цэнтры японскай сталіцы без электразабеспячэння аказаліся больш за 460 дамоў, паўсюдна аўтаматычна адключаліся ліфты.
Паведамляецца, што няштатных сітуацый на атамных аб’ектах не зафіксавана, рух па чыгунках на час быў прыпынены, аднак цяпер паязды ходзяць у адпаведнасці з раскладам.
Паводле даных метэаралагічнага ўпраўлення краіны, эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў суседняй з Токіа прэфектуры Ібаракі, ачаг залягаў на глыбіні 68 км. У зону Вялікага Токіа ўваходзяць японская сталіца і тры прылеглыя прэфектуры з агульным насельніцтвам амаль 37 млн чалавек.-0-






