Уступная кампанія. Паступленне ў ВНУ
Уступная кампанія ў ВНУ ў Беларусі праводзіцца ў форме цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ), цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) і ўнутраных экзаменаў.
Графік правядзення ЦЭ:
26 мая — па прадмеце на выбар*;
29 мая — па беларускай або рускай мове.
Графік правядзення ЦТ:
26 мая — па прадмеце на выбар;
29 мая — па беларускай або рускай мове;
2 чэрвеня — па матэматыцы, біялогіі, геаграфіі, замежнай мове;
5 чэрвеня — па гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы.
Рэзервовыя дні для ЦЭ:
20, 22 чэрвеня.
Рэзервовыя дні для ЦТ:
18, 20, 22 чэрвеня.
Рэгістрацыя
— на ЦЭ ажыццяўляецца ўстановамі адукацыі;
— на ЦТ ажыццяўляецца самастойна (з 9 па 22 красавіка).
ЦЭ прадугледжаны ў 144 пунктах здачы, ЦТ — у 40 пунктах.
Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.
У 2026 годзе 46 ВНУ краіны гатовы прыняць 49,1 тыс. абітурыентаў (з іх на бюджэт плануюць залічыць каля 33,1 тыс.).
Для даведкі
ЦЭ здаюць усе 11-класнікі, гэта форма выпускных і ўступных экзаменаў адначасова. ЦТ неабходна для паступлення ў ВНУ.
* Грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі.
Крыніцы: Міністэрства адукацыі.






