У свеце

УС Расіі нанеслі ўдар адплаты па энергетычных аб’ектах УСУ

Фота Мінабароны РФ 18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскія ваенныя нанеслі начны групавы ўдар па энергетычных аб’ектах Украіны ў адказ на тэрарыстычныя атакі Кіева. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ.

«Сёння ноччу Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі ў адказ на тэрарыстычныя атакі кіеўскага рэжыму нанесены групавы ўдар высокадакладнай зброяй наземнага і паветранага базіравання, а таксама ўдарнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі вялікай далёкасці па аб’ектах паліўна-энергетычнага комплексу Украіны, якія выкарыстоўваюцца ў інтарэсах УСУ», — адзначаецца ў паведамленні.

У ходзе групавога ўдару паражоны склад гаруча-змазачных матэрыялаў у населеным пункце Барыспаль-2 у Кіеўскай вобласці і нафтаперапрацоўчы завод у Палтаўскай вобласці.

УСУ мінулай ноччу правялі масіраваную атаку дронаў на рэгіёны РФ, у прыватнасці, на Маскоўскі рэгіён. Згодна з падлікамі ТАСС, начная атака ўкраінскіх беспілотнікаў 18 чэрвеня над рэгіёнамі Расіі стала адной з самых масіраваных з пачатку года. Над рэгіёнамі РФ сродкамі ППА былі збіты і перахоплены 555 БПЛА.

Як паведаміў мэр Масквы Сяргей Сабянін, з пачатку сутак на падлёце да расійскай сталіцы ўвогуле было збіта каля 180 беспілотнікаў. Некалькім БПЛА ўдалося атакаваць Маскоўскі НПЗ, прымаюцца меры па ліквідацыі наступстваў.

Раніцай 18 чэрвеня пасажыраў у аэрапорце Шарамецьева, у тым ліку з бартоў самалётаў, эвакуіравалі ў бяспечныя месцы. Частка людзей знаходзілася ў сховішчах на паркінгу, іх не пускалі ў тэрміналы да зняцця абмежаванняў.

Абмежаванні для забеспячэння бяспекі палётаў таксама ўводзіліся ў аэрапортах Дамадзедава і Унукава. Паводле даных Расавіяцыі, цяпер маскоўскія аэрапорты аднавілі абслугоўванне рэйсаў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»