Умерана цёплае надвор’е ў Беларусі садзейнічае развіццю азімых культур — Белгідрамет
Фота з архіва 29 верасня, Мінск . Умерана цёплае надвор’е ў Беларусі садзейнічае развіццю азімых культур. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
«Умерана цёплае, пераважна без ападкаў надвор’е садзейнічае развіццю азімых культур, дае магчымасць нарасціць тэмпы правядзення ўборкі бульбы, агародніны, нарыхтоўкі кармоў. На большай тэрыторыі краіны верхні слой глебы добра ўвільготнены, умовы для сяўбы азімых збожжавых культур складаюцца спрыяльна», — адзначылі аграметэаролагі.
На частцы плошчаў у паўночным рэгіёне захоўваецца пераўвільгатненне глебы, тут правядзенне палявых сельскагаспадарчых работ ускладняецца. У той жа час у некаторых паўднёва-заходніх раёнах, дзе ападкаў было менш, у верхнім слоі глебы адчуваецца недахоп вільгаці.
Як прагназуюць у Белгідрамеце, у бліжэйшыя дні аграметэаралагічныя ўмовы для ўборачных і пасяўных работ будуць складацца спрыяльна. Аднак у канцы тыдня месцамі па краіне чакаюцца замаразкі. «Не трэба пакідаць без укрыцця на палях выкапаную сельскагаспадарчую прадукцыю», — дадалі аграметэаролагі.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.





