Беларускія тэнісісткі прабіліся ў 1/2 фіналу двух турніраў ITF
Дар’я Хамуцянская. Фота з архіва tennis.by 19 чэрвеня, Мінск . Беларускія тэнісісткі выйгралі чвэрцьфінальныя сустрэчы на турнірах ITF у Кітаі і Іспаніі,
У спаборніцтвах у кітайскім Чжэнчжоу беларуска Дар’я Хамуцянская за 2,5 гадзіны адолела ў трохсэтавым паядынку кітайскую тэнісістку Рэн Юфей — 7:5, 3:6, 6:1, а ў паўфінале сустрэнецца з яшчэ адной кітаянкай Цзяі Ван. Беларуская тэнісістка Эвеліна Ласкевіч абыграла ў дзвюх партыях японку Рынка Мацуду — 6:4, 6:1, і цяпер у матчы за выхад у фінал сустрэнецца з кітайскай тэнісісткай Хентынг Жу.
У іспанскім Таусце беларуска Ганна Кубарава перамагла францужанку Тыфані Леметр — 7:6 (7:3), 6:2, а ў паўфінале будзе сапернічаць з сербскай тэнісісткай Аленай Мілаванавіч.
Турніры ў Іспаніі і Кітаі завершацца 21 чэрвеня.






