У Непале паводка прывяла да разбурэння жылых дамоў і інфраструктуры, ёсць прапаўшыя без вестак
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Непале з-за паводкі прапаўшымі без вестак лічацца чатыры чалавекі. Стыхія разбурыла жылыя дамы і аб’екты інфраструктуры. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Kathmandu Post.
Паводка адбылася раніцай 11 кастрычніка ў раёне Горкха, на рацэ Будхі-Гандакі. Моцны паток вады змыў жылыя дамы, два падвесныя пешаходныя і адзін аўтамабільны мост. У выніку разгулу стыхіі былі разбураны будпляцоўка і некаторае абсталяванне праекта гідраэлектрастанцыі «Будхі-Гандакі».
На месцы здарэння цяпер працуюць ратавальнікі.-0-






