Грамадства

У Мінску ўручылі ўзнагароды лаўрэатам прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці 2025 года

15 ліпеня, Мінск . Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2025 года прайшла ў Палацы Рэспублікі ў Мінску,

Як адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч, у гэтым годзе прэмія прысуджаецца 27-ы раз. Інтарэс да конкурсу з кожным годам узрастае. Гэта эфектыўны інструмент для дэманстрацыі дасягненняў ва ўкараненні інавацыйных, высокаэфектыўных тэхналогій вытворчасці і кіраўніцкіх практык, якія накіраваны на максімальнае задавольванне запатрабаванняў спажыўцоў і ўстойлівае развіццё.

«Удзел у конкурсе — магчымасць аб’ектыўнай, незалежнай ацэнкі вынікаў дзейнасці прадпрыемства ў галіне якасці. А перамога, прысуджэнне прэміі — не толькі прызнанне дзяржавай дастойных вынікаў, але і выдатная магчымасць далейшага перспектыўнага развіцця і рэалізацыі новых праектаў. Павышэнне якасці прадукцыі, якая вырабляецца ў рэальным сектары эканомікі, і ў сферы паслуг знаходзіцца на асаблівым кантролі кіраўніка дзяржавы, урада. Для ўсіх галін вызначаны даволі напружаныя задачы», — сказаў Віктар Каранкевіч.

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»