Ноччу туман і слабы галалёд. Якое надвор’е абяцаюць сіноптыкі 2 лістапада
1 лістапада, Мінск . У Беларусі гэтай ноччу ў асобных раёнах будуць фіксавацца туман і слабы галалёд. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Будзе воблачна з праясненнямі, месцамі невялікія дажджы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра ноччу складзе ад нуля да плюс шасці, днём — ад чатырох да дзесяці градусаў цяпла.
* Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на VIDEOBEL.BY





