Спорт

Сасновіч выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-250 у Ганконгу

Аляксандра Сасновіч. Фота з архіва 1 лістапада, Мінск . Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (112-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў асноўную сетку турніру WTA-250 у Ганконгу з прызавым фондам $283 тыс.,
Сёння ў фінальным паядынку кваліфікацыі беларуска перайграла прадстаўніцу ЗША Кэрал Ян Су Лі (156) — 6:2, 6:1. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 10 мінут. У першым кваліфікацыйным раўндзе Аляксандра Сасновіч таксама ў дзвюх партыях перамагла кітаянку Шэк Чэук Ін (632) — 6:4, 6:2.
Асноўныя спаборніцтвы ў Ганконгу стартуюць 2 лістапада, а пераможца вызначыцца 8 лістапада. У мінулым годзе чэмпіёнкай стала канадская тэнісістка Вікторыя Мбока, якая адолела ў вырашальным паядынку прадстаўніцу Іспаніі Крысціну Букшу.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»