У Беларусі ўдасканальваецца работа банка даных аб грамадзянах, права на выезд якіх абмежавана
Фота з архіва 20 ліпеня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, накіраваны на ўдасканаленне функцыянавання банка даных аб грамадзянах Беларусі, права на выезд якіх часова абмежавана. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Прыняцце ўказа абумоўлена карэкціроўкай заканадаўства і практыкай прымянення былых норм.
У прыватнасці, дакумент прадугледжвае пашырэнне тэхнічных магчымасцей інфармацыйнага абмену дзяржаўных органаў, а таксама ўзмацненне абароненасці інфармацыі, якая захоўваецца ў банку даных.
Грамадзяне могуць атрымаць звесткі, звязаныя з абмежаваннем іх выезду, у любым падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі. Тэрмін іх атрымання скарачаецца да аднаго працоўнага дня.






