Культура

Выставу «Вайна ў аб’ектыве Міхаіла Пташука» можна ўбачыць у музеі ў Брэсце 

26 лістапада, Брэст . У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі 26 лістапада адкрылася выстава «Вайна ў аб’ектыве Міхаіла Пташука», прымеркаваная да 85-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Дня беларускага кіно,

Выстава заснавана на сапраўдных матэрыялах са збору музея. Наведвальнікі могуць убачыць каля 80 прадметаў з розных калекцый: дакументальнай, фотадакументальнай, тэхнічных сродкаў і прыстасаванняў, адзення, этнаграфіі і іншых. Экспанаты маюць мастацкую, мемарыяльную і гістарычную каштоўнасць. Увага прыкавана да лёсу ўраджэнца вёскі Федзюкі Ляхавіцкага раёна кінарэжысёра Міхаіла Пташука.«Мы ездзілі на «Беларусьфільм» і да яго ўдавы. Нам перадалі 45 прадметаў, у тым ліку можна ўбачыць яго любімы касцюм апошніх гадоў. У нас ёсць асабістыя дакументы Міхаіла Пташука, каштоўныя рэчы, фатаграфіі. Зрабілі комплекс пра фільмы «Знак бяды», «Вазьму твой боль», «У жніўні 44-га…», — расказала загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела Ніна Кірылава.Тэма Вялікай Айчыннай вайны займала значнае месца ў творчасці выдатнага беларускага рэжысёра. Ён нарадзіўся ў 1943 годзе: вайну не памятаў, але яна засталася ў яго падсвядомасці. «Наш зямляк пакінуў пасля сябе плеяду фільмаў, якія не пакідаюць гледачоў абыякавымі. Ён паказваў вайну абсалютна праўдзіва. Не будучы ваенным і не знаходзячыся на полі бою, усё тонка адчуў, данёс да сучаснікаў і, безумоўна, будучых пакаленняў», — адзначыла субяседніца.Практычна ў кожнай вітрыне прадстаўлены прафесійныя і аматарскія камеры з роднымі футлярамі і дакументамі на іх. Таксама можна ўбачыць студыйную камеру Брэсцкай студыі тэлебачання, тэлевізійны журналісцкі камплект «Рэпарцёр», узоры тэлевізараў 1960-1980-х гадоў.

Выставу «Вайна ў аб’ектыве Міхаіла Пташука» можна наведаць да 17 снежня. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»