Выстава твораў са шкла «Запаведны напеў» адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі
Фота GallArt.by 17 лістапада, Мінск . Выстава твораў са шкла «Запаведны напеў» адкрыецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі 19 лістапада. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.
У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 твораў з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея, створаных на шклозаводзе «Нёман» і Барысаўскім хрустальным заводзе імя Ф.Э. Дзяржынскага ў 1960-2000-х гадах.
Экспазіцыя «Запаведны напеў» — гэта гутарка з гледачом аб нетрываласці навакольнай прыроды, нацыянальнай ідэнтычнасці, і аб тым, як глыбока мастацтва здольна адлюстраваць душу роднага краю.
Праект ажыццёўлены пры садзейнічанні Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па біярэсурсах. Урачыстае адрыццё пройдзе 19 лістапада ў 17.00. Выстава прадоўжыцца па 10 студзеня.






