Палітыка

Беларусь і Таджыкістан пацвердзілі імкненне да развіцця ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства

Фота з архіва 24 жніўня, Мінск . Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Таджыкістане Аляксандр Худалееў 24 жніўня ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Таджыкістана Сіраджыдзіну Мухрыдзіну. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе праведзенай гутаркі бакі высока ацанілі дынаміку беларуска-таджыкскага ўзаемадзеяння і пацвердзілі імкненне да развіцця ўсёабдымнага стратэгічнага партнёрства.

Пасол Беларусі і міністр замежных спраў Таджыкістана абмяняліся думкамі аб магчымых шляхах актывізацыі кантактаў па лініі знешнепалітычных ведамстваў, профільных міністэрстваў і арганізацый, у тым ліку ў мэтах інтэнсіфікацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Асабліва на сустрэчы была адзначана роля лідараў Беларусі і Таджыкістана ў захаванні і прымнажэнні братэрскай дружбы паміж народамі дзвюх краін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»