Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх банках за чэрвень выраслі на 2,3 працэнта
Фота з архіва 14 ліпеня, Мінск . Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты грамадзян на 1 ліпеня дасягнулі 17,9 млрд рублёў, павялічыўшыся за чэрвень на 403,3 млн рублёў, або на 2,3 працэнта. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка.
За I паўгоддзе 2026 года названыя дэпазіты прыраслі на 2,7 млрд рублёў, або на 17,9 працэнта, супраць прыросту на 1,9 млрд рублёў, або на 17,2 працэнта, за аналагічны перыяд мінулага года.
Доля тэрміновых рублёвых дэпазітаў ва ўсіх тэрміновых дэпазітах фізічных асоб на 1 ліпеня 2026 года дасягнула 72,2 працэнта супраць 62,6 працэнта на год раней.






