Эканоміка

Татарстан разглядае магчымасць кааперацыі з Беларуссю ў сферы лёгкай прамысловасці

Фота з архіва 22 чэрвеня, Мінск . Татарстан (РФ) разглядае магчымасць кааперацыі з Беларуссю ў сферы лёгкай прамысловасці. Аб гэтым паведаміў журналістам у Мінску намеснік прэм’ер-міністра, міністр прамысловасці і гандлю Татарстана Алег Каробчанка перад пасяджэннем круглага стала з удзелам прадстаўнікоў беларускіх і татарстанскіх прадпрыемстваў легпрама,

«У Татарстане вельмі развіта лёгкая прамысловасць, але ўсе тканіны, матэрыялы, галантарэю купляем у Кітаі, — адзначыў Алег Каробчанка. — Сёння прывезлі вялікі пул нашых швейных фабрык. Мы павінны выбудаваць работу так, каб быць незалежнымі ад замежнай сыравіны. У Беларусі лёгкая прамысловасць таксама развіта моцна. І я думаю, што мы нашы швейныя фабрыкі і вашых вытворцаў «пажэнім», дадзім вельмі добры рэзультат».

Асобна намеснік прэм’ер-міністра, міністр прамысловасці і гандлю вылучыў рынак школьнага адзення: у Татарстане каля 500 тыс. школьнікаў. Акрамя таго, рэгіён прамысловы, што адкрывае перспектывы для ўзаемадзеяння ў вытворчасці спецадзення. У прамысловасці занята каля 1 млн чалавек. Так, «Магатэкс» ужо супрацоўнічае з партнёрамі ў Татарстане, абмяркоўваецца пытанне пашырэння асартыменту.

«Стварэнне сумеснага прадпрыемства (СП) тут лёгка кладзецца «на карту», ва ўвесь ланцужок. Мы былі на «Камволі» — воўна вязецца з Расіі, перапрацоўваецца ў матэрыялы. Пастаўляць тканіны для нашых людзей — якраз і ёсць тыя СП, якія мы ствараем. Былі на «Галантэі», дзе вырабляецца фурнітура для швейных фабрык», — адзначыў Алег Каробчанка.

Ён высока ацаніў тое, што ў Беларусі з часоў СССР захавалі магутныя вытворчасці, выпускаецца ў тым ліку брэндавае адзенне.

У цэлым, паводле яго слоў, тавараабарот паміж Беларуссю і Татарстанам складае каля $1 млрд. Узаемадзеянне наладжана па многіх напрамках, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, машынабудаванні, авіябудаванні, вытворчасці электронікі. У Татарстане адкрыты філіял МТЗ, дзе вырабляюцца трактары ў тым ліку для паставак на экспарт.

Рэалізуюцца маштабныя праекты ў культурнай сферы. У прыватнасці, у Казані з вялікім поспехам прайшлі паказы канцэрта-рэквіема «Кожны трэці».

Візіт дэлегацыі Рэспублікі Татарстан праходзіць у перыяд з 21 па 23 чэрвеня. Ён накіраваны на ўмацаванне ўзаемавыгадных сувязей у сферы лёгкай прамысловасці, што з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў, нядаўна абазначаных кіраўніком Татарстана Рустамам Мініханавым у ходзе сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі. Бакі абмяркоўваюць перспектывы кааперацыі, пытанні імпартазамяшчэння і пашырэння гандлёвых сувязей.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»