Эканоміка

Беларусь і Узбекістан запусцілі новыя сумесныя праекты

8 ліпеня, Смалявіцкі раён //. Беларусь і Узбекістан далі старт новым сумесным праектам. Урачыстая цырымонія адбылася на базе СЗАТ «Сервалюкс» — аднаго з буйнейшых аграпрамысловых холдынгаў Беларусі,

Удзел у цырымоніі прынялі сустаршыні сумеснай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве — намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка і намеснік прэм’ер-міністра Узбекістана Жамшыд Хаджаеў. Па відэасувязі да мерапрыемства падключыліся прадстаўнікі рэгіёнаў дзвюх краін.
Ва Узбекістане дадзены запуск першай чаргі птушкагадоўчага кластара групы кампаній «Сервалюкс» у Ташкенцкай вобласці, рабоце комплексу па фарбавані і сушцы трыкатажнага палатна ў Андыжанскай вобласці, а таксама комплексу па захоўванні і шокавай замарозцы плодаагародніннай прадукцыі і цэха па перапрацоўцы фруктаў ў Ферганскай вобласці.

У Беларусі адкрыліся Гандлёвы дом Узбекістана ў Мінску, рэстаран узбекскай нацыянальнай кухні «Ташкент» і гандлёвы дом узбекскай кампаніі «Арт Софт».

Цырымонія адбылася ў рамках ІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана. Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»