Грамадства

У МНС нагадалі аб фактарах небяспекі ў гарачыню

Фота з архіва 29 чэрвеня, Мінск . Адключэнне электраэнергіі, дэфармацыя асфальтавага пакрыцця на дарогах — якія фактары небяспекі могуць узнікнуць у гарачае надвор’е, расказалі БЕЛТА ў МНС.

Паводле прагнозу сіноптыкаў, 29 чэрвеня на тэрыторыі Беларусі прагназуецца тэмпература паветра ад 30 да 39 градусаў гарачыні. Фактарамі небяспекі ў такую экстрэмальную гарачыню могуць стаць адключэнне электрычнасці з-за перагрэву трансфарматарнага абсталявання, дэфармацыя асфальтавага пакрыцця і чыгуначных рэек, з-за чаго могуць узнікнуць аварыі. Ёсць верагоднасць узнікнення пажараў у прыродных экасістэмах з распаўсюджваннем агню на населеныя пункты, лініі электраперадач і сувязі. Таксама ўзрастае рызыка павелічэння колькасці інфекцыйных і паразітарных захворванняў, абвастрэння сардэчна-сасудзістых хвароб. Высокая верагоднасць сонечных удараў.

Грамадзянам трэба быць асцярожнымі, асабліва пры купанні ў вадаёмах, мець пры сабе неабходныя медыкаменты і старацца трымацца ў цені. Пры дрэнным самаадчуванні рэкамендуецца звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»