Грамадства

«Атмасфера народнага свята». Часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці пра свята «Купалле»

Ягор Кавальчук 11 ліпеня, Александрыя . На «Купалле» ў Александрыі адчуваецца атмасфера народнага свята. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся часова выконваючы абавязкі губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук,

Ягор Кавальчук адзначыў, што святкаванне «Купалля» ў Александрыі — добрая традыцыя. І яна даспадобы ўсім удзельнікам. І асабліва ўражвае фестываль тых, хто трапляе сюды ўпершыню.

«Я вось першы раз тут. І я шчыра магу сказаць, гатовы прыехаць яшчэ раз і ўсім прарэкламаваць. Я думаю, прыкладна такія пачуцці ўзнікаюць ва ўсіх гасцей «Купалля», — падзяліўся ён. — Такая атмасфера народнага свята, добрага, душэўнага, светлага. І гэта тое, чаго не заўсёды хапае ў звычайным жыцці».

Удзел у свяце дэлегацыі Бранскай вобласці і іншых рэгіёнаў Расіі таксама вельмі радуе. «Гэта сведчыць аб тым, што ў нас шмат агульнага і яшчэ будзе шмат агульнага. І гэтых рэгіёнаў-удзельнікаў становіцца ўсё больш і больш, прыязджаюць нават з Сібіры і Далёкага Усходу», — рэзюмаваў ён.

Падзяліўся Ягор Кавальчук і сваімі ўражаннямі ад цырымоніі адкрыцця свята. «Відаць моцная рэжысёрская работа, удзел і ўключанасць артыстаў. І даволі відавочна, асабліва гэта было відаць па тварах людзей, якія не першы раз тут, што ўсе чакаюць вячэрняга канцэрта, святочнай атмасферы гэтай купальскай ночы», — падкрэсліў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»