Грамадства

Сіноптыкі папярэджваюць аб дажджах і навальніцах у Беларусі 27 мая 

27 мая, Мінск . У Беларусі сёння будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні 5-10 м/с, раніцай і днём у многіх раёнах 15-20 м/с.

Тэмпература паветра днём складзе ад плюс 13 градусаў па поўначы да плюс 21 градуса па поўдні.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»