Президент

Лукашэнка: душа славянскага народа загадкавая, але нязменна шырокая, шчырая і міласэрная

11 ліпеня, Шклоўскi раён /Кар. /. Душа славянскага народа загадкавая, але нязменна шырокая, шчырая і міласэрная. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на рэспублiканскiм свяце «Купалле» («Александрыя збiрае сяброў»), перадае карэспандэнт .
«Мы святкуем Купалле ў Год беларускай жанчыны. Невыпадкова сімвалам свята стала купальская Берагіня. Продкі верылі, што яна аберагае пасевы і напаўняе жыватворнай сілай травы, ахоўвае сямейны ачаг, клапоціцца пра дзяцей і матуль», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

  • Лукашенко назвал основу культурного кода белорусов и ключ к пониманию самих себя
  • Лукашенко уверен, что на празднике «Купалье» в Александрии скоро будет огромное количество украинцев

«Хочацца, каб увесь наш свет, такі крохкі, як мы бачым, быў акутаны яе покрывам, каб у кожнай сям’і панавалі любоў і дабрабыт. Каб праз год мы з вамі зноў сустрэліся тут, у Александрыі. І разам адправіліся ў новае падарожжа да душы славянскага народа — загадкавай душы, але нязменна шырокай, шчырай і міласэрнай», — дадаў Прэзідэнт. Кiраўнiк дзяржавы пажадаў усім цудоўнага вечара, прыемных уражанняў і лагоднай цеплыні, якая будзе саграваць да наступнага Купалля.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»