Спектакль «Злачынства і кара» прадставіў у Мінску Маскоўскі драмтэатр
11 лістапада, Мінск . Спектакль у жанры следчага эксперыменту «Злачынства і кара» паводле хрэстаматыйнага рамана Фёдара Дастаеўскага 10 лістапада прадставіў на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача Маскоўскі драматычны тэатр імя М.В. Гогаля.
Пастаноўка ідзе тры гадзіны, але яны пралятаюць як імгненне, паколькі спектакль вельмі дынамічны, трымае ў напружанні ад першай да апошняй хвіліны. Жанр спектакля — следчы эксперымент, таму глядач увесь час думае, што ж адбудзецца з героем далей. У гэтай пастаноўцы Раскольнікаў заблакіраваў сваю памяць, але з дапамогай дзеяння і правакацый з яе паступова усё ж выходзяць успаміны.
Фота Таццяны Матусевіч




