Культура

«З любоўю ў сэрцы». Выставу работ беларускіх майстрых прадставілі ў НММ

Фота Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі 25 верасня, Мінск . Часовая экспазіцыя «З любоўю ў сэрцы», прысвечаная Году беларускай жанчыны, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ва ўстанове культуры.

На выставе прадстаўлена больш за 80 работ беларускіх мастачак і майстрых. Экспануемыя творы ўяўляюць сабой разнастайныя віды выяўленчага і прыкладнога мастацтва: ад жывапісных палотнаў, скульптур і графічных лістоў да ажурных выцінанак і саматканых ручнікоў.

«Гледачу прадстаўлена галерэя партрэтаў жанчын самых розных лёсаў і прафесій. Таксама раскрываецца тэма сям’і і пераемнасці пакаленняў. Важнай часткай экспазіцыі з’яўляюцца творы беларускага народнага мастацтва, у якіх адчуваецца сувязь мінулага і сучаснага — тая спрадвечная чысціня пераемнасці, што стагоддзямі перадавалася ад маці да дачкі», — растлумачылі ў музеі.

Выстава прадоўжыцца да 15 лістапада.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»