У свеце

СМІ: перагаворы Ірана і ЗША перапынены для правядзення ўнутраных кансультацый

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перагаворы наконт амерыкана-іранскага мемарандума, якія праходзяць у швейцарскім Бюргенштоку, былі прыпынены для правядзення ўнутраных кансультацый. Аб гэтым паведамляе тэлеканал Al Jazeera.

Паводле даных іранскага інфармацыйнага агенцтва Fars, перагаворы прыпынілі праз 80 мінут кансультацый.

Паводле слоў карэспандэнта Al Jazeera, які знаходзіцца ў Швейцарыі, перагаворы паміж ЗША і Іранам праходзяць у канструктыўнай атмасферы. Як адначыў журналіст, кансультацыі праходзяць у некалькі сесій, прысвечаных асноўным спрэчным момантам. «Першая сесія была прысвечана Лівану, цяпер адбудзецца сесія, прысвечаная Армузскаму праліву, і трэцяя сесія, прысвечаная ядзернай праблеме і санкцыям адносна Ірана», — паведаміў ён.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на іранскую дзяржтэлерадыёкампанію, пасля прыпынення перагавораў наконт амерыкана-іранскага мемарандума дэлегацыя Ірана пачала правядзенне двухбаковых кансультацый з прадстаўнікамі катарскага боку.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»