Грамадства

У БДУ ствараюць пікаспадарожнік для адпрацоўкі новых каналаў сувязей з Зямлёй

Фота з архіва 6 кастрычніка, Мінск . У Беларускім дзяржаўным універсітэце праводзіцца работа па стварэнні пікаспадарожніка фармату PocketQube («кішэнны куб»). Аб гэтым журналістам паведаміў рэктар БДУ Андрэй Кароль,

Паводле слоў кіраўніка, ВНУ ўносіць вялікі ўклад у айчынную і сусветную навуку. Вучоныя ўніверсітэта праводзяць даследаванні па ўсіх стратэгічна значных напрамках — ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі чалавека. Пры гэтым у БДУ вялікі акцэнт робіцца на непарыўнасці адукацыі і навукі.

«Сёння ў даследаванні ўключана больш за 7,3 тыс. студэнтаў. Найбольш матываваныя студэнты праводзяць навуковую работу ў лабараторыях пад кіраўніцтвам вучоных БДУ. І стварэнне спадарожнікаў BSUSat 1 і BSUSat 2 — адзін з яркіх прыкладаў эфектыўнасці такога ўзаемадзеяння. У гэтым годзе ў нас таксама ёсць значныя вынікі. Сумеснымі намаганнямі студэнтаў і супрацоўнікаў факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій вядзецца работа па стварэнні пікаспадарожніка фармату PocketQube памерам усяго 5х5 см. Новая лётная мадэль не мае айчынных аналагаў і па сваіх параметрах валодае шэрагам пераваг. Нягледзячы на свае габарыты, ён вырабляецца з алюмініевых сплаваў, што забяспечвае высокую трываласць. Таксама яму характэрны хуткасць распрацоўкі і нізкі кошт пры вытворчасці, магчымасць стварэння сеткі пікаспадарожнікаў пад канкрэтныя задачы», — расказаў Андрэй Кароль.

Новы спадарожнік па сваім памеры здольны змясціцца ў кішэню касманаўта. Менавіта таму адзін з распаўсюджаных варыянтаў яго запуску — дастаўка на МКС разам з экіпажам касманаўтаў з наступным выпускам на арбіту.

Мяркуецца, што пікаспадарожнік БДУ будзе накіраваны на адпрацоўку новых каналаў сувязі з Зямлёй і выяўленне мікрачасцінак касмічнага смецця. Для студэнтаў гэта таксама адкрые ўнікальную магчымасць на практыцы прасачыць увесь цыкл стварэння аўтаномнага касмічнага апарата.

На гэтым этапе супрацоўнікамі і студэнтамі БДУ распрацавана мадэль рэальнага пікаспадарожніка. Чакаецца, што ў бліжэйшы час работы па стварэнні новай лётнай мадэлі прадоўжацца на факультэце.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»