У свеце

Эстонія ўзмацніла міграцыйны кантроль на граніцы з Латвіяй

Фота EPA 6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпартамент паліцыі і пагранічнай аховы Эстоніі ўзмацніў кантроль на граніцы з Латвіяй. Аб гэтым пішуць эстонскія СМІ.

Такія меры прыняты ў сувязі з больш частымі спробамі пранікнення ў балтыйскую рэспубліку нелегальных імігрантаў. Адзначаецца, што на мінулым тыдні з боку Латвіі ў Эстонію незаконна праніклі і былі затрыманы звыш 40 чалавек. Эстонскія ўлады ўсё часцей правяраюць людзей, якія прыбываюць з Латвіі, і транспартныя сродкі непасрэдна на граніцы.

Прадстаўнік Дэпартамента паліцыі і пагранічнай аховы Эстоніі адзначыў, гаворачы аб краінах паходжання мігрантаў, што эстонскія пагранічнікі на граніцы з Латвіяй часцей за ўсё затрымлівалі грамадзян Самалі, Эфіопіі, Індыі, Пакістана і Бангладэш. Паводле яго слоў, геаграфія краін паходжання вельмі шырокая.

Супрацоўнікі паліцыі таксама правяраюць паязды, якія прыбываюць з Латвіі на прыгранічную чыгуначную станцыю Валга: яны праходзяць па вагонах і пры неабходнасці правяраюць дакументы ў пасажыраў.

«Мы кантралюем ключавыя транзітныя вузлы — чыгункі і аўтамабільныя дарогі, дзе праводзім праверкі людзей і транспарту. Адначасова з гэтым мы звярнуліся да ўладальнікаў аб’ектаў размяшчэння і ў іншыя арганізацыі, напрыклад, аўтобусныя кампаніі, з просьбай паведамляць нам аб усім, што выклікае пытанні або падазрэнні», — сказалі ў ведамстве.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»