У свеце

У «Яндэксе» заявілі, што сэрвісы паступова вяртаюцца да работы 

Фота ТАСС 11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сэрвісы «Яндэкса» паступова вяртаюцца да работы пасля збою. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу кампаніі.

У «Яндэксе» расказалі, што аднаўляецца доступ да «Алісы», «Пошуку», «Яндэкс Карт», «Таксі», «Пошты» і іншых сэрвісаў. Частка функцый усё яшчэ недаступна.

У прэс-службе акцэнтавалі ўвагу, што спецыялісты ў першую чаргу аднаўляюць сэрвісы, якімі карыстаецца больш за ўсё людзей. «Работа прадаўжаецца, каб усе сэрвісы як мага хутчэй сталі даступны ў поўным аб’ёме ва ўсіх рэгіёнах», – адзначылі ў прэс-службе кампаніі.

Як паведамлялася, збой у рабоце сэрвісаў «Яндэкс» адбыўся ў некаторых краінах, у тым ліку ў Беларусі. Аб памылках у рабоце дадаткаў таксама паведамлялі карыстальнікі ў Расіі, Кыргызстане, Казахстане і Узбекістане.-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»