Грамадства

Сіноптыкі папярэджваюць аб моцным ветры і ліўнях у Беларусі 

7 чэрвеня, Мінск . У Беларусі 7 чэрвеня па ўсходняй частцы чакаюцца навальніцы, пры навальніцах у асобных раёнах — шквалістае ўзмацненне ветру. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У многіх раёнах прагназуюцца моцныя ліўні. Вецер чакаецца паўночны, паўночна-ўсходні, умераны, пры навальніцах — парывісты. У асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с.
Тэмпература паветра складзе 20-26 градусаў цяпла, месцамі — 17-19 вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»