Грамадства

Субота прынясе прахалоду: сіноптыкі абяцаюць дажджы і моцны вецер 4 ліпеня

3 ліпеня, Мінск . У Беларусі 4 ліпеня ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённы час месцамі прагрымяць навальніцы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты, месцамі моцны парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла. Днём будзе 17-23 градусы вышэй за нуль.

Больш актуальнай і цікавай інфармацыі пра надвор’е глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»