Грамадства

Сімвал мужнасці і гонару народа. Урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці праходзяць на Кургане Славы

3 ліпеня, Смалявіцкі раён . Урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці праходзяць сёння ў мемарыяльным комплексе «Курган Славы»,

Мемарыяльны комплекс «Курган Славы», будаўніцтва якога пачалося 60 гадоў таму, — помнік у гонар подзвігу воінаў 1-га, 2-га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» 1944 года, якая прывяла да разгрому нямецка-фашысцкай групы армій «Цэнтр». Аўтарамі мемарыяла сталі скульптары Андрэй Бембель, Анатоль Арцімовіч, архітэктары Алег Стаховіч, Леў Міцкевіч і інжынер Валерый Лапцэвіч, якія здолелі перадаць веліч подзвігу народа ў скульптурнай кампазіцыі.

Урачыстае адкрыццё манумента адбылося 5 ліпеня 1969 года, у дні святкавання 25-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тут жменя да жмені сабрана зямля з гарадоў-герояў і іншых мясцін бязлітасных баёў, з гарадоў і вёсак, якія навекі праславілі сябе ратнымі і працоўнымі подзвігамі дзеля свабоды і незалежнасці Радзімы.

Таму сімвалічна, што ўрачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці праходзяць у тым ліку на гэтым святым для кожнага беларуса месцы.

Першым да святыні народнай памяці быў ускладзены вянок ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

/Будзе дапоўнена/.
Фота Віталя Піваварчыка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»