Палітыка

Рыжанкоў: візіт Прэзідэнта Ганы — важнейшы элемент у выбудоўванні далейшай парадыгмы адносін 

8 чэрвеня, Мінск . Афіцыйны візіт у Беларусь Прэзідэнта Ганы Джона Драмані Махамы з’яўляецца важнейшым элементам у выбудоўванні далейшай парадыгмы адносін. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў,

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што цяперашні лідар Ганы вельмі добра ставіцца да Беларусі і раней бываў тут, яшчэ да работы на прэзідэнцкай пасадзе. «З вельмі вялікай цеплынёй успамінае сваю паездку. У яго ёсць добрыя кантакты з некаторымі прадстаўнікамі дзелавых колаў нашай дзяржавы», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Ён канстатаваў, што для правядзення гэтагу візіту ўсё склалася — ёсць палітычная воля зверху, набыты комплекс розных ідэй і праектаў. Нядаўна таксама адбыўся візіт міністра замежных спраў Беларусі ў Гану, у час якога прайшла сустрэча ў кіраўніка дзяржавы. «Мы сустрэліся, яшчэ раз убачылі ўзаемную зацікаўленасць, падпрацавалі шэраг праектаў дагаворна-прававой базы. Сёння ўжо выйшлі на візіт Прэзідэнта Ганы ў Беларусь. Разглядаем яго як важнейшы элемент у выбудоўванні ўсёй далейшай парадыгмы адносін», — заявіў міністр.

Максім Рыжанкоў таксама расказаў аб асноўных кропках росту двухбаковага супрацоўніцтва. Адна з іх — механізацыя сельскай гаспадаркі Ганы па аналогіі з работай, якая праводзіцца ў іншых краінах Афрыканскага кантынента — Зімбабвэ, Нігерыі, Тога.

«Наступная тэма — гэта не толькі механізацыя, але і садзейнічанне ў захаванні вырашчанага ўраджаю, вытворчасці з яго нейкіх прадуктаў, пастаўкі з Беларусі прадуктаў харчавання, — адзначыў кіраўнік МЗС. — Самая галоўная тэма сёння — гэта садзейнічанне Гане ў забеспячэнні харчовай бяспекі. І далей праз Гану, як адну з буйнейшых краін гэтага рэгіёна Афрыкі, выхад на рынкі бліжэйшых дзяржаў».

Ёсць перспектывы для супрацоўніцтва таксама ў сферах адукацыі і медыцыны. «Разглядаем пытанне адукацыі як адно з цікавых. Цяпер у нас вучацца каля 80 студэнтаў з Ганы. Мы плануем кратна нарасціць іх колькасць. Перш за ўсё па інжынерных, медыцынскіх спецыяльнасцях. У галіне аховы здароўя ёсць пэўныя цікавыя ідэі», — сказаў Максім Рыжанкоў.
Ён канстатаваў і пазітыўнае развіццё палітычнага супрацоўніцтва з Ганай. Напрыклад, Беларусь нядаўна аказала сур’ёзную падтрымку ў прыняцці рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН, у адпаведнасці з якой гандаль рабамі прызнаны злачынствам супраць чалавечнасці.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»