Палата прадстаўнікоў і Нацыянальная асамблея Зімбабвэ дамовіліся аб умацаванні супрацоўніцтва
27 мая, Мінск . Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная асамблея Парламента Рэспублікі Зімбабвэ дамовіліся аб умацаванні супрацоўніцтва. Гэта прадугледжана падпісаным 27 мая ў Мінску пагадненнем,
Пагадненне аб супрацоўніцтве падпісана па выніках сустрэчы старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі і старшыні Нацыянальнай асамблеі Парламента Рэспублікі Зімбабвэ Джэйкаба Мудэнды. Як адзначалася ў ходзе сустрэчы, пагадненне аб супрацоўніцтве будзе садзейнічаць умацаванню сапраўднага братэрства і дружбы паміж краінамі.
Паводле слоў спікера Палаты прадстаўнікоў, вядучую ролю ў рэалізацыі пагаднення павінны адыграць міжпарламенцкія групы дружбы. У Нацыянальным сходзе такая група па супрацоўніцтве з Парламентам Зімбабвэ ўжо сфарміравана. У Беларусі чакаюць хутчэйшага фарміравання аналагічнай групы ў Парламенце Зімбабвэ.
Адзначана, што гэта дасць магчымасць дэпутатам быць у курсе бягучых праблем, прымаць удзел у рабоце міжурадавай камісіі, вывучаць тыя праблемы, з якімі сутыкаюцца выканаўчая ўлада і бізнесмены ў ходзе рэалізацыі канкрэтных праектаў, а таксама аказваць магчымае садзейнічанне шляхам удзелу дэпутатаў у іх рэалізацыі.
Ігар Сергяенка адзначыў, што візіт кіраўніцтва Нацыянальнай асамблеі Парламента Рэспублікі Зімбабвэ ў Мінск — першы ў гісторыі двухбаковых беларуска-зімбабвійскіх адносін. Ён выказаў упэўненасць, што яго вынікі дадуць магчымасць адкрыць новую старонку ў развіцці двухбаковага ўзаемадзеяння.
У цэлым, падкрэсліў спікер, бягучы год характарызуецца актыўнымі парламенцкімі кантактамі паміж дзяржавамі. У лютым Беларусь наведвала старшыня Сената Зімбабвэ Мейбл Мемары Чынамона. Такім чынам, можна гаварыць аб паўнацэнных кантактах на ўзроўні дзвюх палат парламентаў.





