РІКВ апрабоўвае выдачу электроннага сертыфіката вынікаў ЦЭ і ЦТ на базе трох універсітэтаў
Навіны сюжэта «Праект «Краіна гаворыць»» Якіх змяненняў ва ўступнай кампаніі ў Беларусі чакаць у 2026 годзе, расказалі ў Мінадукацыі «У актыўнай рэкламе не маем патрэбы». З якіх краін едуць на аздараўленне ў беларускія санаторыі 29 мая, Мінск . У Беларусі апрабоўваюць выдачу электроннага сертыфіката вынікаў ЦЭ і ЦТ на базе трох універсітэтаў. Аб гэтым расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Дзмітрый Міронаў у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць».
Важным крокам у лічбавізацыі прыёмнай кампаніі стала інтэграцыя інфармацыйнай сістэмы РІКВ — адзінай базы даных выпускнікоў, якія здалі ЦТ і ЦЭ, з сістэмай папярэдняй рэгістрацыі і электроннай чаргі. Гэта так званыя электронныя сэртыфікаты. «У пілотным праекце, які ўпершыню рэалізуецца ў бягучым годзе, удзельнічаюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт і БНТУ», — расказаў Дзмітрый Міронаў.
Паводле яго слоў, укараненне электроннага сертыфіката — першыя крокі да поўнай лічбавізацыі сістэмы «Лічбавы абітурыент».
Да пачатку прыёмнай кампаніі 2026 года РІКВ будзе рэалізавана магчымасць прагляду і запампоўкі электронных сертыфікатаў непасрэдна з сістэмы «Электронная чарга для падачы дакументаў пры паступленні ў ВНУ». Усе сертыфікаты завераць электронным лічбавым подпісам.
Па выніках апрабацыі выкарыстання электронных сертыфікатаў ЦЭ і ЦТ будзе ажыццёўлены поўны пераход на лічбавыя сертыфікаты.
* Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту






