Грамадства

Пытанні гістарычнай памяці непасрэдна звязаны з нацыянальнай бяспекай — Вальфовіч 

22 чэрвеня, Мінск . Пытанні гістарычнай памяці — гэта пытанні нашай нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч пасля ўскладання кіраўніцтвам сілавых структур кветак на плошчы Перамогі ў Мінску, прысвечанага Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа,

22 чэрвеня кіраўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, кіраўнікі ўсіх сілавых ведамстваў прыйшлі на плошчу Перамогі, каб ушанаваць памяць тых, хто злажыў галовы за свабоду і мірнае неба над нашай зямлёй. «Нямецка-фашысцкая ваенная машына на беларускай зямлі ў першыя дні вайны сутыкнулася з нябачаным супраціўленнем. Месяц змагаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Яркім прыкладам з’яўляецца і жлобінскі контрудар, які даў магчымасць затрымаць прасоўванне немцаў да Масквы», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар адзначыў, што беларусы памятаюць і шануюць подзвіг продкаў, на прыкладах мужнасці і стойкасці выхоўваюцца дзеці. «У Беларусі пытанням гістарычнай памяці ўдзяляецца вельмі вялікая ўвага. Гэта пытанні нашай нацыянальнай бяспекі. Тых, хто не памятае гісторыю, чакае тое, што сёння, на жаль, адбываецца на тэрыторыі Украіны. Мы не хочам, каб на тэрыторыі нашай краіны паўтарылася тое, што было 85 гадоў таму. Беларусь у тыя гады панесла вельмі вялікія ахвяры і разбурэнні. Мы гэта памятаем і робім усё магчымае, каб не дапусціць новы пажар на тэрыторыі нашай краіны», — адзначыў ён. Пры гэтым ён падкрэсліў, што міжнародная абстаноўка вельмі напружана. «Замест таго, каб зрабіць усё магчымае і спыніць канфлікт ва Украіне, еўрапейскія кіраўнікі, наадварот, падліваюць масла ў агонь, забяспечваюць Украіну тэхнікай, боепрыпасамі і штурхаюць кіраўніцтва краіны на прадаўжэнне канфлікту. Гэта трэба неадкладна спыніць. Беларусь за мір, за добрасуседскія адносіны, за вырашэнне ўсіх пытанняў выключна дыпламатычным шляхам. І мы аб гэтым гаворым нашым заходнім і паўднёвым суседзям», — акцэнтаваў увагу Аляксандр Вальфовіч.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»