Культура

Прыгажосць тайгі і паўночнае ззянне: фотавыставу да Дзён культуры Комі прадставілі ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

Фота прэс-службы Нацаэрапорта Мінск 20 лістапада, Мінск . Фотавыстава «КоміЗіма» адкрылася ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе аэрапорта.
«Напярэдадні зімовага сезона аэравакзал напоўніўся атмасферай суровай, але чароўнай паўночнай прыроды. Фотавыстава прымеркавана да Дзён культуры Рэспублікі Комі ў Рэспубліцы Беларусь», — расказалі ў прэс-службе.
Рэспубліка Комі славіцца сваёй унікальнай прыродай, неабсяжнымі заснежанымі прасторамі, багатай гісторыяй і самабытнай культурай. «У аб’ектыве — бязмежная заснежаная тайга, веліч Прыпалярнага Урала, унікальныя каменныя слупы Маньпупунёр, паўночнае ззянне і самабытныя традыцыі жыхароў паўночнага краю. Работы, прадстаўленыя на выставе, даюць магчымасць літаральна за некалькі хвілін перанесціся на тысячы кіламетраў на паўночны ўсход і ўбачыць зіму такой, якой яе ведаюць і любяць жыхары Комі, — велічнай, чыстай і натхняльнай», — адзначылі ў прэс-службе. У адкрыцці фотавыставы прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Уладзімір Чаравухін, намеснік старшыні ўрада Рэспублікі Комі Сяргей Емяльянаў і начальнік аддзела міжнароднай дзейнасці Нацыянальнага агенцтва па турызме Беларусі Дзмітрый Нікалаеня, аўтар некаторых работ — магілёўскі фатограф і вандроўніца Вольга Мамаджанава. «Правядзенне экспазіцыі ў нашым аэрапорце — яркі сімвал дружбы, узаемнага інтарэсу і ўмацавання культурных і дзелавых сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Комі. І хоць прамога авіярэйса паміж Беларуссю і Рэспублікай Комі пакуль няма, я выказваю ўпэўненасць, што гэта толькі справа часу, і такія культурныя масты абавязкова стануць асновай для адкрыцця прамых паветраных зносін. Упэўнены, што выстава падорыць нашым пасажырам і гасцям яркія эмоцыі, а для некага стане першым крокам да будучага падарожжа на гасцінную зямлю Комі», — адзначыў Уладзімір Чаравухін.
Выстава будзе працаваць па 5 снежня ў зоне вылету 1-2 аэравакзальнага комплексу.
Фота прэс-службы Нацаэрапорта Мінск

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»