У Беларусі намалацілі амаль 8,6 млн тон збожжа
Фота з архіва 24 жніўня, Мінск . У Беларусі намалацілі амаль 8,6 млн тон збожжа. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 24 жніўня, у Беларусі намалочана збожжавых з улікам рапсу 8593 тыс. т. У абласцях намалочана: Мінская — 2305 тыс. т, Гродзенская — 1749 тыс. т, Брэсцкая — 1637 тыс. т, Гомельская — 1050 тыс. т, Магілёўская — 1043 тыс. т, Віцебская — 809 тыс. т.
Убрана культур на зерне (з улікам рапсу, без кукурузы) на 2330 тыс. га, што складае 94% ад агульнай плошчы 2432 тыс. га.
У лік дзяржзаказу пастаўлена: харчовага збожжа — 559 тыс. т (84% ад плана ў памеры 663 тыс. т), алейнага семя рапсу — 106 тыс. т (106% ад плана ў памеры 100 тыс. т), піваварнага ячменю — 77 тыс. т (90% ад плана ў памеры 86 тыс. т).
Скошана траў другім укосам на 862 тыс. га — 85% ад плана.
Нарыхтавана сена 534 тыс. т — 75% ад плана, сіласу — 651 тыс. т (3%), травяных кармоў — 3764 тыс. т кармавых адзінак (37%), сенажу — 11814 тыс. т (83%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу — 248 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 144% да плана.






