Патрыярха Кірыла сустрэлі ў аэрапорце Брэста
Скрыншот відэа 20 чэрвеня, Брэст . Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл прыляцеў у Брэст. Уладыку з хлебам-соллю сустрэлі ў аэрапорце. Аб гэтым паведамілі ў Брэсцкім аблвыканкаме.
Чакаецца, што раніцай 21 чэрвеня патрыярх Кірыл адслужыць боскую літургію ў Свята-Уваскрасенскім саборы Брэста. Прамую трансляцыю службы арганізуе тэлеканал «Беларусь 3». Пачатак у 10.00.
Таксама плануецца, што ўначы 22 чэрвеня на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» уладыка прыме ўдзел у жалобным мітынгу, прысвечаным 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны.




