Ці сапсуе дождж планы на выхадныя? Сіноптыкі расказалі аб надвор’і на 23 кастрычніка
23 кастрычніка, Мінск . У Беларусі сёння на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Чакаецца пераважна воблачнае надвор’е. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с, месцамі з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра днём будзе 9-15 градусаў вышэй за нуль.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






