Пастаўкі беларускай сельгастэхнікі ў Алжыр абмеркавалі ў Савеце Рэспублікі
Фота з архіва 18 лістапада . У Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Алжырам,
У Савеце Рэспублікі прайшла сустрэча з міністрам сельскай гаспадаркі, развіцця сельскіх тэрыторый і рыбалоўства Алжыра Сідам Алі Халдзі. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава адзначыла, што візіт алжырскіх калег у Беларусь з’яўляецца прадаўжэннем работы па рэалізацыі палажэнняў дарожнай карты развіцця супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі на 2026-2027 гады.
«Мы шчыра спадзяёмся, што ваш візіт надасць дадатковы імпульс рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей па пастаўках тавараў, стварэнні сумесных вытворчасцей сельскагаспадарчай тэхнікі і іншых напрамках узаемавыгаднага супрацоўніцтва, каб дасягнуць мэты 500 млн долараў тавараабароту паміж нашымі краінамі», — сказала Наталля Качанава, звяртаючыся да Сіда Алі Халдзі.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі пастаўкі пробных партый беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі ў Алжыр, прадуктаў, дзіцячага харчавання, а таксама пашырэнне ўзаемадзеяння паміж кампаніямі дзвюх краін.
Фота Андрэя Сіняўскага






