Парламенцкая дэлегацыя Алжыра ўпершыню прыбыла з візітам у Беларусь
23 мая, Мінск . Парламенцкая дэлегацыя Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі на чале са старшынёй Нацыянальнага народнага сходу парламента Алжыра Ібрагімам Бугалі прыбыла ў Беларусь,
Дэлегацыю ў Нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка.
Афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Алжыра па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пройдзе 23-26 мая ўпершыню ў гісторыі беларуска-алжырскіх адносін.
У ходзе візіту запланаваны сустрэчы з кіраўніцтвам Палаты прадстаўнікоў, наведванне прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, а таксама культурна-гістарычных аб’ектаў краіны.
Прадугледжваецца абмеркаванне шырокага спектра пытанняў міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, а таксама двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.
Вынікам візіту стане падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным народным сходам парламента Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі.
Беларуска-алжырскае міжпарламенцкае супрацоўніцтва развіваецца па двухбаковай лініі і ў рамках узаемадзеяння ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. У парламентах Беларусі і Алжыра дзейнічаюць групы дружбы, якія праводзяць абмен візітамі і пасяджэнні ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі, абмяркоўваючы пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў падключыліся да работы сумеснай беларуска-алжырскай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.
Фота Сяргея Шэлега






