Грамадства

Народы Кітая і Савецкага Саюза плячо ў плячо змагаліся з фашызмам — прадстаўнік пасольства КНР

Сун Яньпін 22 чэрвеня, Мінск . Народы Кітая і Савецкага Саюза плячо ў плячо змагаліся з фашызмам, заявіла саветнік-пасланнік пасольства КНР у Беларусі Сун Яньпін у час пленарнага пасяджэння ІІ Міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня» ў Брэсце,

«Сёння мы сабраліся на гэтай гераічнай зямлі, каб разам успомніць гісторыю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Роўна 85 гадоў таму фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. Менавіта Брэсцкая крэпасць першая прыняла на сябе ўдар. У той самы перыяд кітайскі народ змагаўся на ўсходнім фронце. Народы Кітая і Савецкага Саюза ўзаемна падтрымлівалі і дапамагалі адзін аднаму, змагаючыся плячо ў плячо з фашызмам. Савецкія лётчыкі-добраахвотнікі вялі паветраны бой у небе над Нанкінам, Чунцынам і іншымі гарадамі. На завяршальным этапе вайны Чырвоная Армія змагалася ў паўночна-ўсходнім Кітаі, нанёсшы цяжкі ўдар японскім захопнікам», — сказала Сун Яньпін.

Яна адзначыла, што ў самы цяжкі час Вялікай Айчыннай вайны кітайцы рашуча ўступілі ў барацьбу з нямецкімі фашыстамі. «Маа Аньін, старэйшы сын Маа Цзэдуна, быў у складзе 1-га Беларускага фронту. Назва сённяшняга форуму — «Вялікая спадчына — агульная будучыня». Толькі помнячы гісторыю, можна стварыць цудоўную будучыню. Нам трэба цвёрда адстойваць гістарычную праўду Перамогі ў Другой сусветнай вайне, няўхільна абараняць міжнароднуюю справядлівасць і раўнапраўе, разам будаваць супольнасць адзінага лёсу чалавецтва», — рэзюмавала саветнік-пасланнік пасольства КНР у Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»