На рэках Беларусі прагназуецца паніжэнне тэмпературы і рост узроўняў вады
Фота з архіва 10 кастрычніка, Мінск . У бліжэйшыя дні прагназуецца павышэнне ўзроўняў вады на большасці рэк Беларусі, а таксама паступовае паніжэнне тэмпературы вады ў рэках і вадаёмах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па стане на 9 кастрычніка амаль паўсюдна на рэках краіны адзначаўся невялікі — да 13 см за суткі — спад узроўняў вады і роўны іх ход. Нязначны — да 8 см за суткі — рост узроўняў вады назіраецца толькі на Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Рэчыцы, Бярэзіне каля Барысава і Светлагорска, Прыпяці на ўчастку Петрыкаў — Мазыр, а таксама на асобных іх прытоках.
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту адзначаюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры каля Магілёва, Жлобіна, Рэчыцы і Лоева, Бярэзіне каля Бабруйска і Светлагорска, Сожы каля Крычава, Слаўгарада і Гомеля, Прыпяці каля вёскі Чэрнічы і Мазыра.
Тэмпература вады ў рэках складае плюс 10-15 градусаў, у іншых вадаёмах — ад 13 да 16 градусаў.
«У бліжэйшыя дні прагназуемая сінаптычная сітуацыя абумовіць на большасці рэк павышэнне ўзроўняў вады і паступовае паніжэнне тэмпературы вады ў рэках і вадаёмах», — паведамілі ў Белгідрамеце.
Больш актуальнай і цікавай інфармацыі аб надвор’і глядзіце ў праграме АНТ «Метэагід» на videobel.by.






