Спорт

На матч футбалістаў зборных Беларусі і Сірыі раэлізавана больш за 10 тыс. білетаў

Фота з архіва 3 чэрвеня, Мінск . На таварыскі матч футбалістаў Беларусі і Сірыі, які адбудзецца 5 чэрвеня ў Мінску, рэалізавана больш за 10 тыс. білетаў,

Трыбуны Нацыянальнага футбольнага стадыёна ўмяшчаюць больш за 31 тыс. гледачоў, таму ў балельшчыкаў яшчэ ёсць магчымасць набыць білеты і падтрымаць беларускіх футбалістаў. Кошт білетаў — ад 20 да 45 рублёў, VIP-ложы — 95 рублёў. Гульня з сірыйцамі пачнецца ў 19.00.

Другі дамашні таварыскі матч — са зборнай Буркіна-Фасо — падапечныя Віктара Ганчарэнкі правядуць 9 чэрвеня, пачатак у 19.30. Для зручнасці гледачоў АБФФ прапануе білетны пакет адразу на два маючыя адбыцца паядынкі. Прычым гэта абыдзецца танней — ад 30 да 80 рублёў, VIP-ложы — 170 рублёў. Для дзяцей да 6 гадоў уваход бясплатны.

Перад абодвума матчамі арганізатары абяцаюць аматарам футбола шмат цікавых актыўнасцей. Акрамя таго, ужо цяпер праходзяць разнастайныя конкурсы, пераможцы якіх атрымаюць прызы ў час маючых адбыцца сустрэч. А змагацца балельшчыкам ёсць за што — веласіпеды, гульнявыя прыстаўкі, тэлефоны, гадзіннікі і іншыя цікавыя сюрпрызы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»