Грамадства

Ад нанаспадарожнікаў да сістэм выяўлення БПЛА. У Мінску праходзіць форум маладых вучоных ШАС

17 чэрвеня, Мінск . Навука не мае межаў, яна міжнародная. Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на Форуме маладых вучоных ШАС, які праходзіць у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ў Мінску,

Вітаючы ўдзельнікаў, міністр адзначыў, што Беларусь з’яўляецца пляцоўкай для абмену навуковым вопытам паміж маладымі вучонымі. «Мы цудоўна разумеем, што сённяшнія маладыя вучоныя заўтра стануць прафесарамі, вынаходнікамі, акадэмікамі, якія будуць праводзіць у жыццё навуковыя ідэі і распрацоўкі», — канстатаваў ён і дадаў, што «той, хто любіць навуку, той жыве ёй кожны дзень, пастаянна пра яе думае, таму вы — самыя шчаслівыя людзі».

Старшыня Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Аляксей Рагінскі праінфармаваў, што Беларусь выступіла з ініцыятывай зрабіць Форум маладых вучоных ШАС пастаянна дзеючай платформай для выбудоўвання гарызантальных навуковых сувязей. «Сёння ў фокусе ўвагі IT-напрамак, штучны інтэлект, біялогія, экалогія, медыцына, тэхнічныя напрамкі. Без гэтага наша эканоміка не будзе добра функцыянаваць, — адзначыў ён. — Кантакты, якія сёння зараджаюцца, праз некалькі гадоў перарастуць у вялікую дружбу, якая ў далейшым дасць шэраг распрацовак, якія будуць укаранёны ў эканоміку. І не толькі нашай краіны».
Старшыня Савета маладых вучоных Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў Антон Роберт удзельнічае ў міжнародным форуме ўпершыню: «Калі ёсць каналы камунікацыі, якія развіваюцца, наладжваюцца і захоўваюцца дзякуючы ў тым ліку такім форумам, то, вядома, мы можам рухацца наперад хутчэй». Ён таксама звярнуў увагу на гасціннасць беларускіх ВНУ, у прыватнасці БДУ і БНТУ, і створаную для навукі і жыцця інфраструктуру ў Мінску. «Для мяне як для глебазнаўца, аграхіміка вялікая радасць глядзець на лес, які знаходзіцца побач з Нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам», — падзяліўся ён.

Асаблівай падзеяй форуму стала прэзентацыя выстаўкі перадавых беларускіх распрацовак. Замежныя дэлегацыі азнаёміліся з інавацыямі, якія ствараюцца ў беларускіх ВНУ. Гасцям паказалі акустычную сістэму ранняга папярэджання ад БПЛА «Цішыня», вучэбную лабараторыю праектавання нана- і пікаспадарожнікаў, універсальную плату кіравання інвертарам электрамабіля, шматфункцыянальныя пальчаткі ратавальніка-пажарнага з датчыкамі маніторынгу асяроддзя, орадыспергуемыя плёнкі для інавацыйнай дастаўкі лякарстваў і многія іншыя тэхналогіі.
Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»