Грамадства

Беларусь прапанавала стварыць навукова-адукацыйны кансорцыум ВНУ і высокатэхналагічных карпарацый ШАС

16 чэрвеня, Мінск . Беларусь прапанавала стварыць навукова-адукацыйны кансорцыум універсітэтаў і высокатэхналагічных карпарацый Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС). Аб гэтым размова вялася на дзясятай нарадзе міністраў адукацыі краін ШАС,

Комплексная Мінская ініцыятыва накіравана на фарміраванне доўгатэрміновых механізмаў супрацоўніцтва дзяржаў — членаў ШАС у галіне адукацыі, навукі і падрыхтоўкі кадраў. «Пры распрацоўцы ініцыятывы мы зыходзілі з разумення таго, што адукацыя будучыні павінна быць цесна звязана з навукай, інавацыямі і рэальным сектарам эканомікі. Ключавым элементам ініцыятывы з’яўляецца стварэнне навукова-адукацыйнага кансорцыума ўніверсітэтаў і высокатэхналагічных карпарацый дзяржаў — членаў ШАС, што дасць магчымасць інтэгравацца ў сусветную адукацыйную прастору і актыўна абменьвацца набытым вопытам структурных і змястоўных пераўтварэнняў», — адзначыў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Ён падкрэсліў, што канцэптуальна размова ідзе аб фарміраванні гібкай інавацыйнай навукова-адукацыйнай платформы, арыентаванай на аб’яднанне патэнцыялу ўніверсітэтаў, навуковых арганізацый і высокатэхналагічных кампаній краін. «Мадэль не прадугледжвае стварэння бюракратычнай структуры або альтэрнатывы ўжо існуючым механізмам супрацоўніцтва. Наадварот, размова ідзе аб развіцці і ўдасканаленні існуючай архітэктуры ўзаемадзеяння, уключаючы канцэпцыю Універсітэта ШАС, наданні ёй дадатковага даследчага і інавацыйнага вымярэння. Асноўны акцэнт прапануецца зрабіць на падрыхтоўцы даследчыцкіх кадраў новага пакалення, развіцці міждысцыплінарных кампетэнцый і рэалізацыі сумесных прыкладных праектаў па напрамках, якія ўяўляюць стратэгічны інтарэс для дзяржаў ШАС. Сярод іх — штучны інтэлект, кібербяспека, энергетыка, біятэхналогіі, лічбавая трансфармацыя, устойлівае развіццё», — канстатаваў міністр. Ініцыятыва была падтрымана аднагалосна ўсімі краінамі — удзельніцамі ШАС. «Сёння ўжо бачым канкрэтныя механізмы яе рэалізацыі. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца ўкараненне адпаведных механізмаў далучэння універсітэтаў. Амаль 150 універсітэтаў будзе аб’ядноўваць Універсітэт краін ШАС, больш за 22 з іх — у гэтым годзе новапрыбыўшыя. Ад Беларусі ў яго ўвайшло сем новых універсітэтаў. Стварэнне анлайн-кампуса Універсітэта ШАС дасць магчымасць аб’яднаць і вытворцаў, і вучоных, і навукова-педагагічныя школы нашых краін», — дадаў Андрэй Іванец. Фота Таццяны Матусевіч

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»