Мітынг-рэквіем у памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны пачаўся ў Брэсцкай крэпасці
22 чэрвеня, Брэст . У мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» пачаўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа,
Для Брэста, які ў 1941 годзе першым сустрэў націск нямецка-фашысцкіх захопнікаў, кожнае 22 чэрвеня праходзіць у асаблівай атмасферы. Многія гараджане лічаць сваім абавязкам прыйсці ноччу ў Брэсцкую крэпасць, каб ушанаваць памяць герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, кожнага, хто зрабіў уклад у Перамогу. У мемарыяльны комплекс прыйшлі сёння таксама жыхары розных куткоў Беларусі і замежныя госці. У Брэст прыбылі дэлегацыі амаль 15 краін — Еўропы, Азіі, Лацінскай Амерыкі, у тым ліку ўдзельнікі другога міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы «Вялікая спадчына — агульная будучыня».
На плошчы Цырыманіялаў людзі пачалі збірацца апоўначы. Артысты Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы прадставілі спектакль «Брэсцкая крэпасць». Пасля яго заканчэння пачаўся мітынг-рэквіем. Зварот Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі зачытаў старшыня Палаты прадстаўнікоў, першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Ігар Сергяенка.
Прысутныя ўскладуць вянкі і кветкі да Вечнага агню і пліт некропаля, ушануюць памяць абаронцаў Айчыны. Затым увага перамесціцца на Кобрынскае ўмацаванне Брэсцкай крэпасці, дзе ваенна-гістарычныя рэканструктары адновяць ключавыя эпізоды абароны цытадэлі над Бугам.
Фота Віталя Піваварчыка, Віялеты Южаковай






