Мінскае «Дынама» вярнулася на першае месца ў табліцы чэмпіянату Беларусі
21 жніўня, Мінск . Футбалісты мінскага «Дынама» вярнуліся на першае месца ў турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі,
20 жніўня на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна дынамаўцы разграмілі жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» у перанесеным матчы 18-га тура з сухім лікам 4:0. Напярэдадні «МЛ Віцебск» у сябе дома абыграў футбалістаў «Баранавіч» — 2:0.

Становішча ў групе лідараў: «Дынама» (Мінск) — 36 ачкоў (15 матчаў), «МЛ Віцебск» — 34 (15), «Іслач» (Мінскі раён) — 34 (16), «Дынама» (Брэст) — 30 (18), «Гомель» — 29 (18). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца «Нафтан», у якога 10 ачкоў, на два балы больш у бабруйскай «Белшыны», па 13 ачкоў набралі БАТЭ і магілёўскі «Днепр». Бамбардзірскую гонку ўзначальваюць Цімафей Сіманенка («Гомель») і Яўген Юдчыц («Іслач»), якія забілі па 9 мячоў.
Фота Сяргея Шэлега




